Знайсці
06.07.2016 / 21:383РусŁacБел

Сын Муамара Кадафі выйшаў на волю па амністыі

Сейф-аль-Іслам Кадафі — сын нябожчыка лівійскага лідара Муамара Кадафі — вызвалены па амністыі. Пра гэта заявілі яго адвакаты ў эфіры тэлеканала France 24, перадаюць РИА Новости.

Фота Reuters.

Адвакаты Кадафі паведамілі, што ён скарыстаўся законам аб амністыі, які распаўсюджваецца, па словах абаронцаў, на «ўсіх лівійцаў без выключэння».

Таксама каманда юрыстаў, якая працуе на Сейф-аль-Іслама, звярнулася з хадайніцтвам аб спыненні пераследу свайго кліента ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе. У звароце адзначалася, што іх падабаронны ўжо быў асуджаны ў Лівіі на смяротнае пакаранне, а за адно і тое ж злачынства нельга судзіць двойчы.

Сейф-аль-Іслам Кадафі быў прыгавораны да расстрэлу ў ліпені мінулага года судом у Трыпалі. Суд прызнаў яго вінаватым у жорсткім падаўленні паўстання, якое паклала канец кіраванню яго бацькі ў 2011 годзе.

Абвінавачванні Кадафі-сыну ў злачынствах супраць чалавечнасці, у сваю чаргу, высунуў Міжнародны крымінальны суд (МКС). Восенню 2015 года пракурор МКС Фату Бенсуда паведаміла пра ўжыванне ў дачыненні да яго катаванняў. Яна заклікала лівійскія ўлады асудзіць такія злачынныя акты і пакараць асоб, вінаватых у іх здзяйсненні.

lenta.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031