Знайсці
04.07.2016 / 16:019РусŁacБел

КДК: З прылаўкаў зніклі амур, таўсталобік, шчупак, судак, сом і іншыя віды айчынных рыб

З 16 запланаваных дзяржпраграмай развіцця рыбагаспадарчай дзейнасці на 2011—2015 гады мерапрыемстваў не выкананыя дзевяць, паведамляе прэс-служба Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі.

Як было заяўлена на калегіі ведамства на мінулым тыдні, не дасягнутая галоўная мэта дзяржпраграмы — стабільнае забеспячэнне насельніцтва высакаякаснай рыбай і рыбнай прадукцыяй, а таксама пастаўка яе на экспарт.

У дзяржкантролі лічаць, што асноўнымі прычынамі невыканання мерапрыемстваў дзяржпраграмы з'яўляюцца «адсутнасць належнай прапрацоўкі на стадыі яе фармавання, належнага кантролю і каардынацыі за іх рэалізацыяй з боку Мінсельгасхарча, НАН Беларусі і аблвыканкамаў, а таксама выдзяленне грашовых сродкаў менш за запланаваныя аб'ёмы па многіх аб'ектах адначасова».

«У выніку замест забеспячэння рынку краіны каштоўнымі рыбамі па даступнай цане з прылаўка зніклі амур, таўсталобік, шчупак, судак, сом і іншыя віды айчынных рыб. А шараговы спажывец сёння залежыць ад імпартнай рыбы і высокіх цэн», — адзначылі ў дзяржкантролі.

Згодна са звесткамі кантралёраў, у 2011—2015 гадах у краіне рэалізавана толькі 63,3 тыс. тон рыбы, што складае 60,2% да прадугледжанага дзяржпраграмай задання. Пры гэтым з году ў год адзначаецца ўстойлівая тэндэнцыя зніжэння аб'ёмаў рэалізацыі таварнай рыбы.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930