Знайсці
28.06.2016 / 18:47РусŁacБел

Uber запусціў у Мінску функцыю сямейных акаўнтаў

Мабільны сэрвіс па выкліку аўтамабіляў Uber запусціў у Мінску функцыю сямейных акаўнтаў у сваёй мабільнай праграме. Цяпер любы яго карыстальнік можа дадаць да свайго акаўнта членаў сям'і або сяброў.

Як паведаміла прэс-служба Uber, новаўвядзенне дазволіць сем'ям прасцей улічваць выдаткі на паездкі. Так, кошт паездкі членаў сям'і або сяброў, падлучаных да сямейнага акаўнта, будзе спісвацца з карты галоўнага акаўнта. Пасля заканчэння паездкі і ўладальнік галоўнага акаўнта, і член сям'і, які скарыстаўся Uber праз сямейны профіль, атрымаюць падрабязную справаздачу пра паездку з указаннем маршруту, інфармацыі пра партнёра, а таксама дэталізацыяй кошту паездкі.

У кампаніі мяркуюць, што ўкараненне гэтай функцыі дазволіць мінімізаваць усе хваляванні, звязаныя з перамяшчэннем родных і блізкіх, і павысіць бяспеку паездак.

Кожны раз, як толькі члены сям'і будуць рабіць паездкі з Uber, уладальнік галоўнага акаўнта будзе атрымліваць апавяшчэнні аб гэтых паездках на свой тэлефон. Акрамя таго, ён заўсёды можа назіраць за перамяшчэннем сваіх сяброў і членаў сям'і ў Uber непасрэднага са свайго тэлефона.

Сямейныя акаўнты даступныя і ў паездках за мяжой: уладальнік галоўнага акаўнта будзе атрымліваць апавяшчэння аб перамяшчэнні сваіх блізкіх, нават калі яны робяць паездкі за межамі Беларусі.

У сямейны акаўнт можна падключыць да 10 чалавек. Гэтая паслуга аказваецца бясплатна.

«Пры падключэнні сямейнага акаўнта сістэма правядзе праверку банкаўскай карты. Пры гэтым магчымае зняцце з карты карыстальніка невялікай сумы. Сума адразу ж вернецца на рахунак карыстальніка. Спісанне сродкаў можа адбыцца толькі ў выпадку, калі даная банкаўская карта ніколі не выкарыстоўвалася ў сістэме Uber», — растлумачылі ў прэс-службе.

Uber працуе ў Мінску з лістапада 2015 года. На сённяшні дзень мінчанам і гасцям сталіцы Беларусі даступны сэрвіс для масавага сегмента UberX і прэміяльны UberBLACK.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031