Знайсці
28.05.2016 / 10:4610РусŁacБел

Сёння ў фінале Гуркоў сустрэнецца з сапернікам, які не прайграе чатыры гады запар

У фінале чэмпіянату свету, які праходзіць у Швецыі, Віталь Гуркоў сустрэнецца з Экапанам Самбаансабам з Тайланда (байцоўская мянушка Super X, вага 75 кг). Вядома што гэты баец не прайграе ўжо чатыры гады, пры гэтым рэгулярна праводзіць паядынкі на прафесійным рынгу.

Super X лёгка «зняў скальпы» з такіх зорак сусветнага муай-тай як Мікаэль Пісітэла і Мабэль Абдала. А на чэмпіянаце свету-2016 у Швецыі ён у першым жа баі без праблем расправіўся з вельмі дасведчаным і моцным расіянінам Канстанцінам Хузіным.

Мяркуючы па сацыяльных сетках тайца, на яго радзіме мала хто верыць, што іх улюбёнец спатыкнецца на Гуркове. Сваіх сапернікаў Super X ламае ўжо да бою. Паядынкі ён праводзіць у даволі нахабнай манеры, чым таксама наносіць удар па маральна-валявых якасцях сапернікаў.

«Але заўсёды ёсць шанц перамагчы такога саперніка. Асабліва калі ў рынг выходзіць Віталік. Давайце дапаможам яму сваімі думкамі», — кажа Дзмітрый Пясецкі, трэнер Гуркова.

Віталь і яшчэ пяць беларускіх байцоў (Дзмітрый Валент, Анатоль Ванакоў, Дзяніс Ганчаронак, Андрэй Герасімчук і Алена Ляшкевіч) правядуць фінальныя баі чэмпіянату свету суботнім вечарам 28 мая.

Еўрарадыё

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031