Знайсці
26.05.2016 / 17:351РусŁacБел

Капітан Амерыка ў новым коміксе стаў злыднем

Капітан Амерыка ў новым коміксе, прысвечаным Сусвету Marvel, стаў злыднем, паведамляюць сусветныя СМІ.

У новай навэле «Капітан Амерыка: Стыў Роджэрс» распавядаецца пра падзеі, якія мелі месца ў 1940-х гадах. Па ходзе развіцця дзеяння высвятляецца, што Роджэрс заўсёды быў дрэнным хлопцам і агентам арганізацыі «Гідра», якая з'яўляецца адной з самых магутных і небяспечных у Сусвеце Marvel.

Нядзіўна, што пераўвасабленне Капітана Амерыкі з даволі хваравітага юнака, які стаў супергероем пасля ўвядзення ў яго арганізм спецыяльнай ін'екцыі, у злыдня абурыла прыхільнікаў коміксаў. Аднак іх аўтар Нік Спенсэр запэўнівае, што такі сюжэтны ход проста неабходны для развіцця Сусвету Marvel. Паводле абяцання Спенсэра, у наступных выпусках коміксаў будуць падрабязна апісаныя падрабязнасці гэтай трансфармацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031