Знайсці
10.05.2016 / 10:4911РусŁacБел

Не дае чытачам выбару: Facebook абвінавацілі ў маніпуляцыі інфармацыяй

Сацыяльная сетка Facebook трапіла пад шквал крытыкі пасля паведамленняў пра тое, што яна старанна адфільтроўвае інфармацыю кансерватыўных СМІ на карысць ліберальных.

Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на The New York Times.

У ЗША «ліберальнымі» называюць выданні левай часткі палітычнага спектру, прыхільнікаў, у большасці сваёй, Дэмакратычнай партыі, у адрозненне ад прыхільнікаў традыцыйнага капіталізму рэспубліканцаў.

У панядзелак, 9 мая, сайт Gizmodo са спасылкай на былых супрацоўнікаў Facebook, яікя курыравалі навіны, паведаміў, што адміністрацыя сацсеткі рэгулярна абмяжоўвае распаўсюджванне навін, якія ўяўляюць цікавасць для кансерватыўнага чытача. У той жа час навіны на карысць ліберальнага лагера штучна прасоўваліся, нават калі яны не былі ў дастатковай ступені папулярныя, сцвярджалі суразмоўцы Gizmodo.

«Выклікае крайнюю заклапочанасць інфармацыя, што такая сіла выкарыстоўваецца для таго, каб замоўчваць пункт гледжання і матэрыялы, якія не адпавядаюць нейкаму парадку дня», — заявілі ў Нацыянальным камітэце Рэспубліканскай партыі ЗША. Галоўны рэдактар навінавага выдання Breitbart News Аляксандр Марлоў паведаміў The New York Times, што звесткі Gizmodo «пацвярджаюць даўнія падазрэнні кансерватараў».

«Апроч садзейнічання пераследу правых, гэта ключавы напамін пра небяспеку кантролю за кантэнтам, якая зыходзіць ад Крамянёвай даліны», — адрэагаваў былы журналіст брытанскай газеты The Guardian Глен Грынвальд. Аб небяспецы маніпулявання інфармацыяй з дапамогай сацыяльных сетак заявілі яшчэ некалькі выданняў.

У сваю чаргу прэс-сакратар Facebook заявіла, што сацыяльная сетка кіруецца строгімі прынцыпамі «ў мэтах забеспячэння ўзгодненасці і нейтралітэту» і ўлічвае усе пункты гледжання. «Мы прымаем абвінавачванні ў прадузятасці вельмі сур'ёзна», — гаворыцца ў заяве кампаніі. «Facebook з'яўляецца платформай для людзей і поглядаў усіх абласцей палітычнага спектру», — падкрэслілі ў кампаніі.

Як піша NYT, Facebook мае 222 млн актыўных карыстальнікаў штомесяц у Злучаных Штатах і Канадзе. Пры гэтым апытанне, праведзенае ў 2015 годзе Pew Research Center і Knight Foundation, паказала, што 63% карыстальнікаў Facebook разглядаюць сэрвіс як крыніцу навін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930