Знайсці
09.05.2016 / 19:434РусŁacБел

Расія і ЗША апублікавалі сумесную заяву пра канфлікт у Сірыі

Расія і ЗША апублікавалі новае сумесную заяву па канфлікту ў Сірыі.

У заяве абедзве краіны прызнаюць, што з выкананнем рэжыму перамір'я ў некаторых раёнах Сірыі ўзнікаюць цяжкасці. У першую чаргу, гаворка ідзе пра Алепа, Усходнюю Гуту і Латакію.

Расія і ЗША пералічылі меры па павышэнню эфектыўнасці рэжыму перамір'я. Краіны абяцалі дапамагчы ў вызначэнні тэрыторый, якія знаходзяцца пад кантролем тэрарыстычных груповак «Ісламская дзяржава» і «Джэбхат ан-Нусра». Краіны абяцалі прадпрымаць рашучыя дзеянні супраць іх і іншых экстрэмісцкіх арганізацый.

Таксама абедзве краіны абяцалі «аказваць уплыў» на удзельніц пагаднення аб спыненні агню: яны павінны выконваць яго ўмовы і «праяўляць стрыманасць» у адказ на правакацыі. Расія і ЗША патрабавалі спыніць усялякія атакі на цывільнае насельніцтва.

Акрамя таго, Расія абавязалася ўзаемадзейнічаць з уладамі Сірыі з тым, каб мінімізаваць дзеянні авіяцыі ў раёнах, дзе пражывае цывільнае насельніцтва або размешчаныя фарміравання, што падтрымліваюць перамір'е.

ЗША ж абяцалі больш падтрымліваць рэгіянальных саюзнікаў, каб спыніць спробы перакідання баевікоў ІД, «Джэбхат ан-Нусры» і іншых экстрэмісцкіх арганізацый, а таксама аказанне ім фінансавай дапамогі.

Рэжым спынення агню дзейнічае ў Сірыі з лютага гэтага года. У апошнія тыдні ён не выконваўся ў шэрагу рэгіёнаў, у тым ліку ў Алепа. За апошнія тыдні ў горадзе загінулі некалькі сотняў чалавек. На мінулым тыдні расійскае МЗС паведаміла пра пачатак перамір'я ў Алепа.

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031