Знайсці
09.05.2016 / 18:1817РусŁacБел

Жураўкоў распавёў, як ён бачыць выкарыстанне базавага падручніка

У Беларусі плануецца рабіць большы акцэнт на рабоце педагогаў, а не на школьных падручніках, паведаміў міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў у эфіры тэлеканала «СТБ», паведамляе БелТА.

«У многіх краінах, дарэчы, наогул няма такога паняцця, як падручнік. Там ёсць педагог. Яму давяраюць. На ім вялікая адказнасць, — сказаў міністр. — Мы таксама спрабуем так зрабіць».

Пры гэтым Міхаіл Жураўкоў адзначыў, што размова не ідзе аб поўным адмаўленні ад падручніка, але аб выкарыстанні базавага падручніка. «У ім мінімальны набор ведаў, а ўжо настаўнік спрабуе, расказвае нешта дадаткова», — растлумачыў кіраўнік Мінадукацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031