Знайсці
09.05.2016 / 17:132РусŁacБел

Сёння вечарам сіноптыкі прагназуюць навальніцу і шквалісты вецер, на Радаўніцу — без ападкаў

Фота minsk-old-new.com

Увечары 9 мая на большай частцы Беларусі і ў Мінску чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с, паведамляе сайт Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

10 мая чакаецца пераменная воблачнасць без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе 10—12°С, днём 21—23°С.

У сераду, 11 мая, чакаецца пераменная воблачнасць, днём вялікая верагоднасць навальніцы, увечары — невялікі дождж. Тэмпература паветра ўначы 11—13°С, днём 21—23°С.

Такое ж надвор'е прагназуецца і на чацвер, 12 мая.

У пятніцу ноччу чакаецца невялікі дождж, днём без ападкаў, а к вечару — суцэльная воблачнасць, магчымы дождж. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 11—13°С, днём 20—22°С.

У суботу і нядзелю, 14 і 15 мая, Гідрамет прагназуе воблачнае і дажджлівае надвор'е з начной тэмпературай каля 11—13°С і дзённай каля 20°С.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031