Знайсці
08.05.2016 / 12:128РусŁacБел

Наш Андрэй Арлоўскі будзе біцца з зоркай UFC Алістарам Аверымам. Сем фактаў напярэдадні бою

Сёння ў галандскім Ратэрдаме пачнецца турнір па змяшаных адзінаборствах UFC Fight Night 87. 

Галоўны бой вечара — сустрэча топавых байцоў цяжкай катэгорыі Андрэя Арлоўскага і Алістара Аверыма. 

Пераможца разглядаецца як наступны кандыдат на чэмпіёнскі пояс. 

Абодва байцы практыкуюць ударную тэхніку, таму бой мусіць быць відовішчны. 

«Наша Ніва» прыводзіць некалькі фактаў пра сустрэчу:

Так выглядае супернік беларуса

— Андрэй Арлоўскі сёння займае 5 месца ў рэйтынгу байцоў UFC у цяжкай вазе, таксама ў свае 37 гадоў ён самы ўзроставы баец на турніры. Ягоны супернік маладзейшы на два гады і трэці ў рэйтынгу. 

— Для Аверыма бой у Ротэрдаме можна лічыць хатнім — Алістар нарадзіўся ў Нідэрландах, абсалютная большасць тамтэйшых фанатаў будзе падтрымліваць менавіта яго.

— Аверым добра «разагнаўся» перад боем з Арлоўскім, маючы тры перамогі запар — ён не саступаў у баях са снежня 2014-га! Беларус жа свой папярэдні бой прайграў менш як за хвіліну.

— Абодва байцы належаць да аднаго клуба і трэніруюцца ў адным месцы. Але гэта не робіць іх сябрамі — Арлоўскі неаднойчы абвінавачваў Аверыма ў тым, што ён ужывае брудныя прыёмы і імкнецца траўмаваць сваіх спарынг-партнёраў.

Аднойчы Арлоўскаму нават ледзь не давялося адмяняць свой бой з «Бігфутам» праз падазрэнні, што Аверым зламаў яму рэбры ў трэніровачным баі. Але асноўны трэнер клубу, дзе займаюцца байцы, Грэг Джэксан будзе прысутнічаць на сустрэчы ў кутку Андрэя.

— У Аверыма самая высокая ў гісторыі прамоўшна дакладнасць акцэнтаваных удараў — яны трапляюць па суперніку ў 74,5% выпадкаў. Але і Арлоўскі на ўзроўні — ён прымае ў абарону 66,3% акцэнтаваных удараў. А гэта таксама найлепшы паказчык ва UFC (у цяжкай вазе).

— Арлоўскі выйграў 9 сустрэч у цяжкай вазе накаўтам (альбо тэхнічным накаўтам). Лепшай статыстыкі сярод «цяжаў» не мае ніхто. Аверым жа ж антырэкардсмен — у сваёй кар'еры ён 9 разоў саступаў накаўтам (альбо тэхнічным накаўтам). 

— Што Арлоўскі, што Аверым — вельмі нестабільныя байцы. У іхніх кар'ерах спалучаліся яскравыя трыумфы і абсалютна нечаканыя паразы. Абодва яны вельмі кепска трымаюць удар, што робіць гэтую сустрэчу ў цяжкай вазе непрадказальнай. 

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031