Знайсці
29.02.2016 / 13:018РусŁacБел

У Маскве затрымалі жанчыну ў хіджабе з адрэзанай галавой дзіцяці

У Маскве жанчыну затрымалі каля станцыі метро па падазрэнні ў забойстве дзіцяці, абезгалоўленае цела якога было выяўлена пасля пажару ў кватэры на паўночным захадзе горада. Пра гэта агенцтву «Масква» паведаміў афіцыйны прадстаўнік ГСУ СК па Маскве Юлія Іванова.

«У раёне метро «Кастрычніцкае Поле» па падазрэнні ў забойстве дзіцяці затрымана ягоная няня», — сказала Іванова.

Па дадзеных тэлеканала РЕН ТВ, жанчына ў хіджабе трымала адрэзаную галаву дзіцяці і пагражала падарваць сябе.

Пажар адбыўся раніцай у панядзелак, 29 лютага, у кватэры шматпавярховага дома на вуліцы Народнага Апалчэння. Пажарныя ліквідавалі ўзгаранне. Былі выратаваны чатыры чалавекі. Знойдзенаму на месцы абезгалоўленаму дзіцяці было каля 3—4 гадоў, паведамляе крыніца «Інтэрфакса».

Па папярэдніх дадзеных, дзіця было забіта, а кватэра падпалена. СК пачаў праверку.

Стала вядома імя падазраванай у забойстве дзіцяці жанчыны.

Пра гэта паведаміла крыніца ў праваахоўных органах.

У паведамленні гаворыцца, што ёй аказалася 38-гадовая Гюльчэхра Бабакулава, ураджэнка Самаркандскай вобласці Узбекістана.

Тым часам маму абезгалоўленага дзіцяці адвезлі ў бальніцу. Яна таксама грамадзянка адной з дзяржаў Сярэдняй Азіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031