Знайсці
06.02.2016 / 20:571РусŁacБел

Праціўнікі мігрантаў праводзяць сёння дэманстрацыі ў 14 краінах свету

У Аўстраліі ў суботу на акцыю ў Канбэры з антыісламскімі лёзунгамі сабраліся каля 400 чалавек. Яны мітынгавалі каля будынка парлямэнту.

Адзін з апошніх выступаў руху PEGIDA ў Кёльне

Як адзначае агенцтва DPA, акцыя была арганізаваная ў падтрымку руху PEGIDA, які выступае супраць «ісламізацыі Захаду». Ён быў створаны ў Нямеччыне, але пазьней яго прыхільнікі зьявіліся і ў іншых дзяржавах.

У суботу PEGIDA і іншыя аналягічныя арганізацыі заплянавалі дэманстрацыі ў 14 краінах сьвету. Акрамя Аўстраліі і ФРН, пратэсты арганізуюцца ў Чэхіі, Польшчы, Нідэрляндах.

Аб некалькі выступах PEGIDA, якія суправаджаліся беспарадкамі, паведамлялася пасьля нядаўніх нападаў на жанчын у Кёльне і шэрагу іншых гарадоў Нямеччыны і іншых эўрапейскіх краінаў. Многія абвінавачваюць у гэтых нападах уцекачоў з краін Блізкага Ўсходу і Афрыкі.

У мінулым годзе колькасьць уцекачоў, якія прыбылі ў Эўропу, дасягнула рэкорднага ўзроўню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031