Знайсці
05.02.2016 / 17:173РусŁacБел

Кіраўнік МЗС Украіны ў Мюнхене запатрабуе перамоў па дэакупацыі Крыма

Кіраўнік МЗС Украіны Павел Клімкін мае намер падняць пытанне адносна перамоў аб дэакупацыі Крыма на сустрэчы міністраў замежных спраў у «нармандскім фармаце» 13 лютага.

Пра гэта ён заявіў у пятніцу, перадаюць »Украінскія навіны».

«Мы ціснем, але Расія кажа пакуль, што, гэта не патрабуе абмеркаванняў. Я, дарэчы, падыму гэтае пытанне падчас нашай сустрэчы ў «нармандскім фармаце», няважна, дзе яна пройдзе», — сказаў ён.

Украінскі бок на гэтых перамовах па дэакупацыі Крыма, як адзначыў Клімкін, цікавяць пытанні ў гуманітарнай, экалагічнай, эканамічнай і навігацыйнай сферах, а таксама сітуацыя з бяспекай і сам статус паўвострава.

«Ці зможам мы пачаць з Расіяй дыскусію па ўсіх пытаннях адначасова — гэта пытанне далейшага абмеркавання. Але ў нас ёсць столькі пытанняў, і я спадзяюся, што Расія таксама разумее, што гэтыя пытанні не вырашаюцца. Пад расійскай акупацыяй Крым сёння ідзе ў нікуды», — сказаў міністр.

Клімкін паведаміў, што фармат перамоў падэакупацыі Крыма не будзе мець нічога агульнага з «нармандскім фарматам», што прадугледжвае ўрэгуляванне канфлікту на Данбасе.

4 лютага Еўрапейскі парламент заклікаў Расію пачаць перамовы з Украінай аб дэакупацыі Крыма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031