Знайсці
02.02.2016 / 18:25РусŁacБел

Пентагон павялічыць дапамогу Еўропе, баючыся пагроз ад ІД і Расіі

Пентагон мае намер у чатыры разы павялічыць выдаткі на ваенную дапамогу ў Еўропе. Асноўнымі пагрозамі амерыканскія чыноўнікі называюць экстрэмісцкую групоўку «Ісламская дзяржава» і Расею, чые паводзіны яны характарызуюць як «усё больш агрэсіўныя».

Па словах прадстаўнікоў ваеннага ведамства ЗША, прапанаваная ініцыятыва абыйдзецца ў 3,4 млрд даляраў і дазволіць павялічыць ратацыю ваенных і колькасць праводзімых вучэнняў, а таксама размясціць ваенную тэхніку ў Еўропе.

Чыноўнікі кажуць, што змены ў «Ініцыятыве па забеспячэнні еўрапейскай бяспекі» у асноўным неабходныя для заспакаення саюзнікаў, якія устрывожаныя з-за расейскай анексіі Крыма і падтрымкі Масквой сепаратыстаў на ўсходняй мяжы Украіны, якую расейскія ўлады адмаўляюць.

Чакаецца, што міністр абароны Эштан Картэр раскажа пра план фінансавання ў суботу ў сваім выступе ў эканамічным клубе ў Вашынгтоне. Да гэтага чыноўнікі мінабароны могуць казаць пра маючую адбыцца прамову толькі на ўмовах ананімнасці.

Прапановы Пентагона па бюджэце на 2017 год будуць апублікаваныя на наступным тыдні ў рамках праекта федэральнага бюджэту. Чакаецца, што мінабароны можа запытаць павелічэнне выдаткаў на 35%.

Гіганцкі ваенны бюджэт ЗША нашмат пераўзыходзіць выдаткі на абарону іншых краін, і перавышае сукупныя выдаткі на абарону наступных васьмі краін з найбуйнейшым ваенным бюджэтам.

bbc.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930