Знайсці
26.11.2015 / 14:3631РусŁacБел

У Пецярбургу зробяць Пуціна з шакаладу ФОТАФАКТ

На «Свяце шакаладу» ў Санкт-Пецярбургу з'явіцца шакаладная статуя прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна. Паведамленне пра гэта з'явілася на старонцы мерапрыемства «Укантакце» ў сераду, 25 лістапада.

«На Свяце шакаладу з'явіцца, мабыць, самая вядомая асоба на планеце, чалавек, які ўжо некалькі разоў займаў першае месца ў спісе Forbes і якога мы ўсе вельмі добра ведаем. Праўда, не уласнай персонай, а ў выглядзе шакаладнай скульптуры ў поўны рост», — гаворыцца ў паведамленні мерапрыемствы.

Шакаладная скульптура Уладзіміра Пуціна, вышынёй каля 170 сантыметраў, будзе складацца з 70 кілаграм чыстага шакаладу.

Арганізатары мерапрыемства плануюць падаць заяўку на ўнясенне шакаладнай скульптуры ў кнігу рэкордаў Гінеса, паведамляецца на старонцы «Свята шакаладу».

«Свята шакаладу» пройдзе 5 і 6 снежня ў Санкт-Пецярбургу.

tvrain.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031