Знайсці
25.11.2015 / 20:114РусŁacБел

Сярэдні заробак бюджэтнікаў у кастрычніку — $303 

У бюджэтных арганізацыях Беларусі намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата ў студзені—кастрычніку 2015 года склала 5 млн 246,6 тыс. рублёў, у тым ліку ў кастрычніку — 5 млн 284,1 тыс. рублёў, што на 15,5 тыс. рублёў, ці на 0,3%, менш, чым у верасні 2015 года, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.

У доларавым эквіваленце зарплата бюджэтнікаў у кастрычніку склала 303 даляры ЗША. 

Рэальная заработная плата бюджэтнікаў у студзені—кастрычніку 2015 года ў параўнанні з адпаведным перыядам 2014 года павялічылася на 4%, у кастрычніку ў параўнанні з вераснем 2015 года паменшылася на 1,1%. 

Як паведамлялася раней, намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў арганізацый рэспублікі (без мікраарганізацый і малых арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці) у студзені—кастрычніку 2015 года склала 6 млн 646,5 тыс. рублёў, у тым ліку ў кастрычніку — 6 млн 837,6 тыс. рублёў, што на 25,4 тыс. рублёў, ці на 0,4%, менш, чым у верасні 2015 года.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031