Знайсці
22.11.2015 / 10:2615РусŁacБел

З Гуджэроці развітаюцца 12.12 а 12-й

12 снежня а 12.00 у мiнскай катэдры адбудзецца імша развітання з арцыбiскупам Клаўдыё Гуджэроцi з удзелам бiскупаў, святароў i вернiкаў. Аб гэтым напісаў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч у сваім паведамленні.

Апостальскі нунцый Гуджэроці запомніцца беларусам сваёй ангажаванасцю ў справы краіны. Ён наведваў палітвязняў у турмах і вёў перамовы аб іх вызваленні. Ён падтрымліваў беларускую мову і культуру і дапамагаў як святарам, так і свецкім людзям. У касцёле захапляліся духоўнай сілай і працаздольнасцю гэтага ватыканскага дыпламата.

Ягоным новым месцам прызначэння стане Украіна.

«Каталiцкi Касцёл у Беларусi ўдзячны яму за яго ахвярнае i самаадданае служэнне ў якасцi як прадстаўнiка Папы i ўмелага дыпламата, так i таленавiтага пастыра, якi служыў Касцёлу i Беларусi. Дзякуючы гэтаму Касцёл умацаваўся i стаў больш дынамiчным, а наша Бацькаўшчына атрымала новыя магчымасцi для развiцця на мiжнароднай арэне», — напісаў мітр. Тадэвуш Кандрусевіч.

СГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930