Знайсці
12.11.2015 / 17:57РусŁacБел

Рада Украіны забараніла ўсе віды дыскрымінацыі на працоўным месцы

Вярхоўная рада Украіны ўхваліла папраўкі да Працоўнага кодэкса, якія забараняюць усе віды дыскрымінацыі на працоўным месцы — у тым ліку дыскрымінацыю па прыкмеце сэксуальнай арыентацыі.

У падтрымку паправак прагаласавалі 234 парламентарыі пры неабходным мінімуме ў 226. Раней Рада некалькі разоў беспаспяхова спрабавала прыняць гэтыя папраўкі. Так, у мінулы аўторак дэпутаты ўжо галасавалі па законапраекце, аднак ён не набраў мінімуму галасоў.

Папраўкі ў Працоўны кодэкс — гэта апошні з 10 законапраектаў, прыняцце якіх Еўрасаюз называе умовай для разгляду магчымасці ўвесці бязвізавы рэжым з Украінай.

Новыя папраўкі забараняюць, у прыватнасці, дыскрымінацыю па прыкмеце колеру скуры, рэлігійных перакананняў, наяўнасці захворвання ВІЧ\СНІД і сэксуальнай арыентацыі.

Наяўнасць пункта аб сэксуальнай арыентацыі выклікала ў многіх дэпутатаў Рады асцярогі, што гэтыя папраўкі стануць крокам да легалізацыі аднаполых шлюбаў ва Украіне. Ужо пасля галасавання спікер Рады Уладзімір Гройсман зрабіў адмысловую заяву.

«Я хачу яшчэ раз падкрэсліць, што асноўнымі каштоўнасцямі любой краіны з'яўляецца чалавек і яго правы. Мы выступаем за сямейныя каштоўнасці, і ні ў якім разе ва Украіне не могуць быць хоць нейкія аднаполыя шлюбы. Не дай Бог, каб гэта адбылося, і мы ніколі не будзем гэта падтрымліваць».

Перад уступленнем паправак у сілу законапраект павінен падпісаць украінскі прэзідэнт Пятро Парашэнка.

bbc.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930