Знайсці
10.11.2015 / 12:53РусŁacБел

Навучэнка мінскага каледжа падазраецца ў махлярстве ў інтэрнэце

Пухавіцкім раённым аддзелам Следчага камітэта расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да навучэнкі аднаго з мінскіх каледжаў, якая падазраецца ў махлярстве ў інтэрнэце. 

Яе паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, крымінальная справа распачата па заявах грамадзян, якія, заказаўшы сабе адзенне ў адной з груп сацыяльнай сеткі і пералічыўшы грошы ў якасці перадаплаты, тавар так і не атрымалі, грошы таксама ім не вернутыя.

У ходзе папярэдняга расследавання ўстаноўлена, што пацярпелыя сталі ахвярамі махлярскіх дзеянняў жыхаркі Пухавіцкага раёна 1997 года нараджэння. З верасня 2014 года па ліпень 2015 года дзяўчына размяшчала ў сацыяльных сетках аб'явы аб продажы рэчаў. У прапанаваным асартыменце ў асноўным былі жаночыя сукенкі, абутак, дзіцячае адзенне. Пакупнікоў яна прасіла зрабіць 100-працэнтную перадаплату на сваю банкаўскую карту або паштовым пераводам. Абяцала адправіць пакупку па названым адрасе. Атрымаўшы грошы, падазроная свае абавязацельствы не выконвала, а паведамляла аб розных прычынах затрымкі тавару. 

Такім чынам дзяўчына ашукала каля 30 чалавек, якія жывуць у розных рэгіёнах вобласці. Пацярпелыя пералічылі за нібыта набытую пакупку розныя грашовыя сумы — ад 200 тыс. да 2 млн. рублёў. 

У межах справы, распачатай па ч. 2 арт. 209 КК (махлярства, учыненае паўторна), устанаўліваецца ўсё кола пацярпелых і памер прычыненага ўрону. Следствам вывучаецца канфіскаваная камп'ютарная тэхніка, прызначаны даследаванні, у тым ліку камп'ютарна-тэхнічная экспертыза.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031