Знайсці
10.11.2015 / 12:311РусŁacБел

У Бабруйску сямігадовая дзяўчынка выпала з акна 5-га паверха

Выпадак здарыўся 9 лістапада ў 16:20 у доме на вуліцы Гогаля ў мікрараёне «Заходні».

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта РБ па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, маленькая бабруйчанка разам з мамай вярталася дадому. Па дарозе жанчына вырашыла зайсці ў краму, а дачцы ўручыла ключы і адправіла дадому. Дзяўчынка зайшла ў кватэру, зачыніла дзверы, але адкрыць іх, каб сустрэць маму, не змагла.

«Высветлілася, што ў дзвярах захрас кілімок. Гэта пацвердзіў і старэйшы брат дзяўчынкі, які ў гэты час вярнуўся дадому і таксама не змог трапіць у кватэру», — адзначыла Аксана Салянюк.

Паводле яе слоў, Крысціна спалохалася і вырашыла папярэдзіць маму аб тым, што здарылася, адкрыла акно, каб крыкнуць, і, мяркуючы па ўсім, не ўтрымалася на падваконніку. Ужо праз неколько секунд дзіця апынулася на зялёным газоне.

З месца падзення дзяўчынка была аператыўна дастаўлена ў рэанімацыю Бабруйскай цэнтральнай бальніцы.

Як паведаміла намеснік галоўнага доктара БЦБ Наталля Кушнярова, у пацярпелай дыягнаставана мноства траўмаў. «Дзяўчынка знаходзіцца ў свядомасці, аднак яе стан мы ацэньваем як стабільна цяжкі», — падкрэсліла Наталля Іванаўна.

Абставіны здарэння высвятляюцца.

Гэта ўжо другі няшчасны выпадак з непаўналетнімі за апошні месяц у Бабруйску. 19 кастрычніка ў ванне патанула дзевяцімесячнае дзіця, пакінутае ненадоўга без нагляду.

komkur.info

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031