Знайсці
10.11.2015 / 11:58РусŁacБел

Лаўрэатам прэміі Ядкоўскага стаў Андрэй Вашкевіч. Грошы ён аддаў на дабрачыннасць

У гэтым годзе гродзенскія гісторыкі зафундавалі Прэмію са сваіх уласных сродкаў.

Штогадовае ўручэнне прэміі адбылося 8 лістапада ў арт-галерыі «Крыга» ў межах грамадскага святкавання Дзён святога Губерта ў Гродне. Узнагароду ў 2015 годзе атрымаў Андрэй Вашкевіч. Уручаў яе пераможцу славуты гарадзенскі краязнаўца і настаўнік Алесь Госцеў — чалавек, дзякуючы якому Андрэй і стаў гісторыкам.

Фінансавую частку прэміі Вашкевіч перадаў дабрачынным арганізацыям Гродна, якія працуюць з дзецьмі.

Спыняцца на гэтай узнагародзе Андрэй не збіраецца і плануе далей вывучаць гісторыю Гродна.

Гэта ўжо чацвёртае ўручэнне прэміі імя Ядкоўскага, якую заснавалі ў 2012 годзе. Папярэднія яе лаўрэаты: Алесь Госцеў, Таццяна Касатая, Віктар Саяпін і Фёдар Ігнатовіч.

У гэтым годзе да дыплому дадаўся яшчэ і адмысловы медаль. Яго пакуль атрымалі толькі Вашкевіч і Госцеў, для іншых папярэдніх лаўрэатаў медалі вырабяць неўзабаве.

Узнагарода імя Ядкоўскага ўручаецца за значны ўнёсак у папулярызацыю гарадзенскай мінуўшчыны, захаванне прыроднай і гісторыка-культурнай самабытнасці горада і рэгіёна, актыўную грамадзянскую пазіцыю і прынцыповасць.

t-styl.info

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031