Знайсці
10.11.2015 / 11:488РусŁacБел

Экс-палітвязень Васіль Парфянкоў, што ваюе ў Данбасе, атрымаў украінскае грамадзянства

Беларускі добраахвотнік Васіль Парфянкоў, які знаходзіцца ў складзе добраахвотнага батальёна АУН у зоне АТА, атрымаў украінскае грамадзянства — паведамляе на сваёй старонцы ў Facebook камандзір гэтага самага батальёну Мікола Каханіўські.

Таксама ён паведаміў пра схему, дзякуючы якому беларускаму добраахвотніку ўдалося атрымаць украінскі пашпарт.

«Ён падаў дакументы ў міграцыйную службу, затым яго выклікалі ў СБУ і спыталі, чаму ён не можа вярнуцца ў Беларусь. Сябра распавёў, што на яго ў Беларусі адкрыты дзве справы: першая — за нацыяналістычную дзейнасць у Беларусі, другая - за наёмніцтва за яе межамі, а менавіта ва Украіне. СБУ накіравала запыт у беларускі КДБ, словы сябры пацвердзіліся. І вось нядаўна наш сабрат атрымаў пашпарт грамадзяніна Украіны!».

***

У 2011 годзе Васіль Парфянкоў быў асуджаны ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года. Яго прысудзілі да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму, але ў жніўні таго ж года асуджаны выйшаў на волю на падставе ўказа прэзідэнта аб памілаванні.

Наступны раз Парфянкоў быў узяты пад варту 5 снежня 2013 г. падчас апублікавання прысуду па арт. 421 КК (Невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду). Прысуджаны да года пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. Некалькі апошніх месяцаў Парфянкоў даседжваў тэрмін у адзіночнай камеры.

19 снежня 2014 Парфянкоў з'ехаў ва Украіну абараняць яе, па яго ўласных словах, «ад расійскіх акупантаў».

ЗМ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031