Знайсці
10.11.2015 / 09:154РусŁacБел

У Расіі прычынай катастрофы А321 назвалі «здраду егіпецкіх спецслужбаў»

Расійскія ўлады не выключаюць, што катастрофа самалёта А321 на Сінайскім паўвостраве стала наступствам «здрады егіпецкіх спецслужбаў».

Пра гэта газеце «Коммерсант» распавялі крыніцы ў дзяржаўных структурах.

«Што б ні здарылася, гэта іх вялікі правал», — заявіў суразмоўца газеты. У прыватнасці, паводле звестак крыніцы, следчыя правяраюць інфармацыю пра тое, што да борта Airbus A321 да ўзлёту з невядомых прычын былі дапушчаныя староннія асобы.

Раней міжнародныя інфармацыйныя агенцтвы са спасылкай на супрацоўнікаў службы бяспекі аэрапорта Шарм-эль-Шэйх паведамлялі, што парушэнні рэжыму бяспекі там насілі сістэматычны характар. У прыватнасці, суразмоўцы адзначалі, што часта не працуюць сканеры ў зонах, дзе аглядаецца ўжо зарэгістраваны багаж. Іх выключалі для эканоміі электраэнергіі.

У цэлым расійскія СМІ рэзка зменшылі колькасць публікацый пра катастрофу пасля таго, як стала высвятляцца, што гэта тэракт. Імаверна, Масква баіцца, што інфармацыя пра тэракт можа падарваць у грамадстве падтрымку ваеннай аперацыі Расіі ў Сірыі.

Сяргей Гезгала

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031