Знайсці
02.11.2015 / 18:153РусŁacБел

СБУ распачаў справу супраць сеткі крамаў мільярдэра Ахметава

Старшыня СБУ Васіль Грыцак заявіў, што праваахоўнікі расследуюць справу аб шматмільённых крадзяжах у сетцы супермаркетаў Рыната Ахметава.

Пра гэта ён сказаў на сумесным з ГПУ брыфінгу ў панядзелак.

«Я хачу прыцягнуць вашу ўвагу да факту, які чамусьці застаўся па-за полем зроку, 30 кастрычніка бягучага года ў горадзе Днепрапятроўску, то бок, за дзень да правядзення шырокамаштабнай аперацыі, быў праведзены шэраг следча-аператыўных дзеянняў, ператрусаў. У прыватнасці, адносна структуры, якая з бюджэту скрала 26,7 мільёна грыўняў, а таксама мінімізавала падаткаў на прыблізна 500 мільёнаў грыўняў», — заявіў Грыцак.

«Нядрэнная сума, калі ўлічыць, што гаворка ідзе пра сетку вядомых супермаркетаў пад назвай «Бруснічка». З кім яна афіляваная, думаю, вам будзе нескладана разабрацца», — дадаў кіраўнік СБУ.

Сетку супермаркетаў «Бруснічка» звязваюць з данецкім алігархам Рынатам Ахметавым. Раней яна працавала і на акупаваных тэрыторыях.

pravda.com.ua

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930