Знайсці
01.09.2015 / 12:086РусŁacБел

Беларусбанк вярнуў крэдыты на куплю жылля на другасным рынку

Але каб узяць крэдыт, трэба зарабляць 56 млн у месяц

З 1 верасня 2015 года ААТ «АСБ Беларусбанк» зноў пачало выдаваць крэдыты на набыццё жылых памяшканняў на другасным рынку нерухомасці, паведамляе прэс-служба банка.

Крэдыт выдаецца ў беларускіх рублях на тэрмін да 15 гадоў пад 32% гадавых. Банк гатовы прафінансаваць да 75% кошту жылля.

Як паведамілі ў кантакт-цэнтры Беларусбанка, для таго каб узяць крэдыт на суму 50 тысяч даляраў (каля 875 млн рублёў), неабходна зарабляць прыкладна 56 мільёнаў рублёў у месяц.

Памер штомесячнага плацяжу складзе 28.200.000.

«Нашы разлікі прыкладныя. Больш падрабязна — у аддзеле крэдытавання. Дарэчы, сукупны даход членаў сям'і або паручыцеляў не ўлічваецца. Толькі вашы ўласныя даходы», — адзначыла спецыяліст.

Працэнты па крэдыце выплачваюцца з наступнага месяца пасля прадастаўлення. Разлік працэнтаў ажыццяўляецца на фактычную рэшту асноўнага доўгу.

Для атрымання крэдыту таксама спатрэбіцца прынесці пакет дакументаў, сярод якіх абавязкова павінна быць дамова куплі-продажу жылля. Акрамя таго, забяспечыць крэдыт прыйдзецца паручыцельствам.

Месяц таму Беларусбанк знізіў працэнтныя стаўкі па крэдытных дагаворах на фінансаванне нерухомасці да 32% гадавых.

finance.tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031