Знайсці
28.08.2015 / 13:5436РусŁacБел

Памёр ад раненняў беларускі добраахвотнік ва Украіне «Тарас»

Пра гэта паведамілі ягоныя сябры з тактычнай групы «Беларусь» ДУК «Правы сектар». Хлопец з пазыўным «Тарас» быў моцна паранены 10 жніўня ў баях пад Белакаменкай Данецкай вобласці.

«Тарас» крайні справа. У цэнтры Віталь «Кекс» Ціляжэнка, які загінуў 10 жніўня.

Сябры кажуць, што ён ад зімы ваяваў ва Украіне. «Гэта былі найбольш цяжкія часы, калі нас пастаянна крыла расійская артылерая, — кажа паплечнік «Тараса». — Ён браў удзел у вызваленні заблакаваных у Данецкім аэрапорце байцоў 80-й асобнай аэрамабільнай брыгады».

Беларус атрымаў раненне з 82-міліметровага мінамёта БМ-37. Аскепкі міны трапілі ў грудзі, нырку і галаву. Было зроблена некалькі аперацый, але выратаваць «Тараса» не ўдалося. Сёння ён памёр.

Гэта першы зафіксаваны выпадак смерці беларускага байца, што ваюе на баку Украіны ў Данецкай і Луганскай абласцях. Вядома, што загінулі два беларусы, што ваявалі на баку баевікоў.

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930