Знайсці
27.08.2015 / 16:042РусŁacБел

ФК «Урал»: Ганчарэнка адсутнічае ў размяшчэнні клуба з прычын асабістага характару

У матчы чэмпіянату Расіі супраць грозненскага «Церака» 28 жніўня кіраваць «Уралам» замест Віктара Ганчарэнкі будзе Юрый Мацвееў, які ўваходзіць у штаб беларускага спецыяліста, паведаміла ў чацвер прэс-служба екацярынбургскага клуба.

«Сам Віктар Міхайлавіч, які застаецца ў дадзены момант галоўным трэнерам уральскай каманды, з прычын асабістага характару адсутнічае ў размяшчэнні клуба», — сцвярджаецца ў рэлізе. «Урал» «па-ранейшаму разлічвае на Віктара Ганчарэнку як на галоўнага трэнера каманды і выступае рэзка супраць спекуляцый у шэрагу СМІ пра прычыны яго часовай адсутнасцi ў Екацярынбургу».

Ганчарэнка вярнуўся ў Мінск 25 жніўня. Паводле звестак расійскіх СМІ, трэнер падаў заяву аб сыходзе ў сувязі з магчымым дагаворным характарам матчу «Урал» — «Церак». Пакуль Ганчарэнка захоўвае маўчанне.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031