Знайсці
14.08.2015 / 21:031РусŁacБел

У Магілёве над турмой грымеў салют у гонар Статкевіча

У дзень народзінаў Мікалая Статкевіча, у яго гонар над турмой прагрымеў салют.

Пра гэта паведаміла ў фэйсбуку жонка палітвязня Марына Адамовіч. 

«У Магілёве была залева і бура, але ж гэта не спыніла тых, хто ведаў, што рабіць. Дзякуй!!! Не сумняюся, што Мікола чуў і, магчыма, нешта бачыў. І ён, дакладна, чуў, як яго віншавалі там», — піша Марына Адамовіч. «Ужо чацвёрты год запар над магілёўскай турмой № 4, дзе ўжо другі тэрмін утрымліваецца кандыдат у прээзыдэнты на мінулых выбарах Мікалай Статкевіч, у дзень яго народзінаў грыміць салют. Нават непагадзь, якая разгулялася ў гэты дзень над Магілёвам, не стрымала людзей, якія такім чынам штогод выказваюць сваю павагу да палітвязьня», —паведамляе сайт statkevich.org.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера