Знайсці
14.08.2015 / 14:25РусŁacБел

«Пісьмо з-пад шыбеніцы» — лекцыя-дыскусія

Запрашаем 19 жніўня а 19.00 у кнігарню «логвінаЎ» на лекцыю-дыскусію Яраславы Ананка і Генрыха Кіршбаўма «Пісьмо з-пад шыбеніцы».

Славісты з універсітэтаў Берліна і Патсдама прэзентуюць сваё бачанне шыбеніцкай тэмы ў сучаснай беларускай паэзіі і распавядуць, як імпульс, дадзены Кастусём Каліноўскім, актуалізуецца сучаснымі аўтарамі.

***

Яраслава Ананка (н. 1987), літаратуразнаўца, паэтка. Нарадзілася ва Украіне, а праз два гады сям'я пераехала ў г. Чэрвень Мінскай вобласці. Вучылася на журфаку БДУ і Літаратурным інстытуце імя Горкага. Цяпер - супрацоўнік кафедры славістыкі Патсдамскага ўніверсітэта. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра.

Генрых Кіршбаўм (н. 1974), літаратуразнаўца-славіст, паэт. Нарадзіўся ў Маскве. Выкладаў у Рэгенсбургу, Пасаў, цяпер прафесар Гумбальтаўскага ўніверсітэта (Берлін). Аўтар манаграфіі «Валалы белае віно…» Нямецкая тэма ў паэзіі В. Мандэльштама», кніг вершаў «Дохлыя нумары» (1994) і «Междурэчча» (2003).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера