Знайсці
08.08.2015 / 12:2936РусŁacБел

Украіна афіцыйна абвясціла «чорны спіс» расійскіх артыстаў

Міністэрства культуры Украіны афіцыйна апублікавала «чорны спіс» расійскіх артыстаў і грамадскіх дзеячаў, якія, на думку ўладаў, пагражаюць нацыянальнай бяспецы краіны.

фота з инстаграма Іосіфа Прыгожына 

Як адзначаецца ў паведамленні мінкульту, згодна з украінскім заканадаўствам Дзяржкіно будзе спыняць дзеянне пракатнага пасведчання фільмаў з удзелам асоб, якія трапілі ў спіс.

З расійскіх акцёраў у спіс трапілі, у прыватнасці, Міхаіл Баярскі і Сяргей Бязрукаў.

Таксама ў спіс увайшлі спевакі Грыгорый Лепс і Іосіф Кабзон, спявачка Валерыя, Мікалай Растаргуеў, акцёры Міхаіл Парэчанкаў і Іван Ахлабысцін, спявак Алег Газманаў. У спісе таксама значацца Ягор Халмагораў і Жэрар Дэпардзье.

У паведамленні адзначылі, што спіс будзе пашырацца.

Раней Міністэрства культуры Украіны апублікавала першую рэдакцыю «белага спісу» дзеячаў мастацтва, творчасць якіх ведамства рэкамендуе падтрымліваць. Большасць месцаў у спісе з 34-х пазіцый занялі расійскія акцёры і музыканты, а ўзначаліў яго Андрэй Макарэвіч.

bbc.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031