Знайсці
08.08.2015 / 00:3828РусŁacБел

Польскі міністр — Пуціну: Не знішчайце прадуктаў, гэта грэх

Пасля знішчэння санкцыйных прадуктаў жыхары Смаленскай вобласці Расіі збіраюць недадушанае. Фота беларускага фотарэпарцёра Генадзя Мажэйкі, 7 жніўня.

Знішчэнне прадуктаў у славянскай традыцыі — гэта грэх.

Пра гэта заявіў міністр сельскай гаспадаркі Польшчы Марэк Савіцкі на прэс-канферэнцыі 7 жніўня, паведамляе Польскае радыё.

Ён заклікаў Уладзіміра Пуціна перастаць знішчаць санкцыйныя прадукты харчавання.

«Я хачу заклікаць прэзідэнта Пуціна, каб ён не ішоў па слядах сваіх папярэднікаў з Савецкага Саюза, я маю на ўвазе 30-х гадоў. Каб ён не знішчаў прадукты, якія расійскія прадпрымальнікі з цяжкасцю купляюць на розных рынках Еўропы і свету», — сказаў ён.

Міністр таксама нагадаў, што гэта лічыцца грахом.

«У нашай славянскай традыцыі знішчэння ежы, знішчэнне хлеба лічыцца цяжкім грахом. Спадару Пуціну не варта гэтага рабіць. Гэта нагадвае Галадамор ва Украіне і ў іншых рэгіёнах СССР у 30-х», — заявіў Савіцкі.

Кіраўнік польскага сельскагаспадарчага ведамства адзначыў, што ў Еўропе многія прадукты харчавання высокай якасці. «Спадар прэзідэнт Пуцін, не знішчайце прадуктаў. Дазвольце сваім землякам іх купляць і карыстацца тымі добрымі прапановамі, якія дае Польшча, і Еўрасаюз адкрыты да супрацоўніцтва з расійскім грамадствам», — падкрэсліў Савіцкі.

Нагадаем, што 29 ліпеня прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб знішчэнні санкцыйных прадуктаў, з 6 жніўня іх пачалі знішчаць.

Рашэнне пра знішчэнне санкцыйных прадуктаў выклікала масавае абурэнне нават у расійскім грамадстве. Газета бізнэс-колаў «Ведомості» назвала яго «дэманстратыўным варварствам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031