Знайсці
07.08.2015 / 13:531РусŁacБел

Прагноз надвор'я на 8 жніўня: чырвоны ўзровень небяспекі

У наступныя суткі, 8 жніўня, у Беларусі ў сувязі з гарачынёй сіноптыкі аб'яўляюць чырвоны ўзровень небяспекі.

Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Чакаецца невялікая воблачнасць, будзе без ападкаў. Вецер прагназуецца паўднёвы 2—7 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе 17—22, месцамі 13—16 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 30—36 градусаў цяпла.

У сувязі з тымі умовамі надвор'я, якія ўсталяваліся, на большай частцы тэрыторыі краіны будзе высокая пажарная небяспека ў лясах.

Забарона на наведванне лясоў уведзена па ўсёй Беларусі

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031