Знайсці
06.08.2015 / 16:211РусŁacБел

Інфармацыйны цэнтр на прэзідэнцкіх выбарах будзе працаваць з 10 па 12 кастрычніка

Інфармацыйны цэнтр на прэзідэнцкіх выбарах будзе працаваць з 10 па 12 кастрычніка ў Палацы Рэспублікі, паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік 6 жніўня на пасяджэнні Цэнтральнай камісіі.

Паводле яго слоў, інфармацыйны цэнтр ствараецца традыцыйна, яго галоўная задача — «аператыўна і аб'ектыўна інфармаваць міжнародных назіральнікаў і сродкі масавай інфармацыі пра кандыдатаў у прэзідэнты, ход і вынікі галасавання».

11 кастрычніка, у асноўны дзень галасавання, першая прэс-канферэнцыя кіраўніцтва ЦВК адбудзецца ў 10.00, затым яны будуць праходзіць кожныя дзве гадзіны да 20.00. Выніковая прэс-канферэнцыя адбудзецца 12 кастрычніка ў 11.00.

Доступ у інфармацыйны цэнтр для прадстаўнікоў беларускіх СМІ будзе ажыццяўляцца на падставе акрэдытацыйных пасведчанняў, выдадзеных Нацыянальным прэс-цэнтрам, замежных СМІ — на падставе акрэдытацыйных пасведчанняў, выдадзеных МЗС.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031