Беларускія памежнікі не пусцілі ў краіну архіепіскапа Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы
Архіепіскап Святаслаў — другі злева.
У пятніцу 31 ліпеня ў прапускным пункце Новая Гута ў Гомельскай вобласці памежнікі не прапусцілі ў Беларусь архіепіскапа Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (БАПЦ) Святаслава (Логіна). Ён ехаў у Беларусь па запрашэнні беларускіх вернікаў БАПЦ.
Архіепіскап Святаслаў служыць у Амерыцы, а ў Беларусь ехаў праз Чарнігаў (Украіна), дзе жыве ягоная маці, паведаміў ён у сваім лісце вернікам БАПЦ.
Лукашэнкаўскія ўлады не дазваляюць дзейнасць БАПЦ у Беларусі, бо супраць гэтага выступае Руская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Мінску памёр 40-гадовы ветэран спецназу
 1
У Мінску закрываецца вялікая крама вядомага брэнда
 1
У Салігорску 19-гадовая дзяўчына забіла немаўля
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера