Знайсці
26.06.2015 / 19:291РусŁacБел

У Брэсце ўпершыню пройдзе фестываль нямога кіно

Фестываль нямога кіно «Кінемо» адкрыецца вечарам 26 чэрвеня ў Брэсце. Паказы фільмаў будуць праходзіць ва ўнутраным дворыку Брэсцкай абласной філармоніі.

«Раней такія фестывалі праходзілі ў Мінску, Гродне, Магілёве і выклікалі цікавасць гледачоў. Таму мы вырашылі падхапіць гэтую эстафету, тым больш што Брэст у 2015 годзе абвешчаны культурнай сталіцай Беларусі», — паведаміла дырэктар філармоніі Таццяна Калтынаева. 

Паводле яе слоў, для паказу фільмаў ва ўнутраным дворыку філармоніі ўстанавілі вялікі экран і крэслы для гледачоў. Да кожнай фестывальнай кінастужкі маладыя беларускія кампазітары напісалі музыку, якую яны будуць выконваць падчас сеансаў.

У межах фестывалю ў Брэсце 26—28 чэрвеня будуць паказаныя пяць фільмаў вытворчасці ЗША: «Невядомы» (1927 год, рэжысёр Тод Браўнінг), «Сэрца скнары» (1911 год, Дэвід Уорк Грыфіт), «Імігрант» (1917 год, Чарльз Чаплін), «Без віны вінаваты» (1921 год, Бастэр Кітан і Малкальм Ст. Клэр), «Шэрлак-малодшы» (1924 год, ЗША, Бастэр Кітан). 

Сеансы будуць пачынацца штодзённа ў 22.00. Адкрые фестывальную праграму фільм «Невядомы».

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930