Знайсці
18.05.2015 / 16:236РусŁacБел

Мільёны павукоў «прайшлі дажджом» па Аўстраліі

Небяспечныя для чалавека павукі не бралі ўдзел у «нашэсці».

«Валасы анёла» на ўсходзе Аўстраліі ў 2012 годзе. Фота з архіву Reuters

Маленькія павукі літаральна падаюць з неба на паўднёвым усходзе Аўстраліі, паведамляе Sydney Morning Herald.

Павукі — вядомыя авіятары, многія віды вандруюць паветрам з дапамогай павуціння. Але маштабны «налёт» павукоў стаў сюрпрызам для жыхароў Гоўлберна, Новы Паўднёвы Уэльс.

«Усё вакол было пакрытае маленькімі чорнымі павучкамі, а калі я паглядзеў на сонца, здалося, што тунэль з павуцінак ідзе на сотні метраў у неба», — распавядае мясцовы жыхар Ен Уотсан. Свой уласны дом яму здаўся «закінутым і заваяваным павукамі».

Нашэсце павукоў можна патлумачыць камбінацыяй дзвюх звычайных з’яў, кажа натураліст Музея Аўстраліі Марцін Робінсан.

Першы чыннік — міграцыя маладых павукоў, што забіраюцца на дрэвы, выпускаюць павуцінне і лятуць на ветры. Гэты феномен у Аўстраліі называюць «ballooning». Такім «транспартам» карыстаюцца часам і дарослыя павукі. На павуцінні яны могуць падымацца на тры кіламетры, часам вятры даносяць іх да самай Антарктыды (чаму яны наўрад ці радыя). Масавыя міграцыі ўкрываюць зямлю павуціннем, што завецца «валасамі анёла».

Другі фактар, што супаў з першым, звязаны з міграцыяй наземных павукоў падчас моцных дажджоў ці патопаў. Калі зямля становіцца надта мокрай, павукі ўлятаюць на павуцінні, каб не патануць.

Сярод павукоў, што вандруюць па аўстралійскім небе, няма небяспечных для чалавека. «Няма пра што хвалявацца. Гэта скончыцца, як надвор’е стане цяплейшым», — кажа ён.

Аляксандр Арсёнаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031