Знайсці
02.05.2015 / 21:1920РусŁacБел

Памерла балерына Майя Плісецкая

89-гадовая легенда сцэны памерла 2 мая ў Германіі ад сардэчнага прыступу.

Вестку пра смерць Плісецкай паведаміў муж балерыны, кампазітар Радзівон Шчадрын.

Плісецкая была прымай Вялікага тэатра даўжэй, чым хто-кольвек — з 1943 да 1990 года.

Яна нарадзілася ў Маскве ў сям'і савецкага гаспадарчага дзеяча Міхаіла Эмануілавіча Плісецкага і акцёркі нямога кіно Рахілі Міхайлаўны Месэрэр. Дзядзькам Плісецкай быў знакаміты балетмайстар Асаф Месэрэр. Братамі — балетмайстры Аляксандр і Азары Плісецкія. Кузэн — тэатральны мастак Барыс Месэрэр.

У 1938 годзе бацьку Плісецкай расстралялі саветы. Маці Плісецкай выслалі ў Казахстан у Акмалінскі лагер жонак здраднікаў Радзімы. Каб дзяўчынку не забралі ў дзіцячы дом, маленькую Майю ўдачарыла яе цётка па матчынай лініі, балерына, салістка Вялікага тэатра Суламіф Месэрэр.

Плісецкая назаўжды запомніла тыя гады. У 1966 годзе яна была ў ліку 25 дзеячаў культуры, якія не пабаяліся падпісаць калектыўны ліст Брэжневу супраць рэабілітацыі Сталіна.

У 1991 годзе Плісецкая і Шчадрын прынялі грамадзянства Літвы. Аднак жылі яны пераважна ў Германіі.

Цікава, што сваімі каранямі род Плісецкіх паходзіў з Беларусі.

Танчыла яна ўнікальна: у яе была дзіўная пластыка. Яна выдатна адчувала музыку і глыбока пранікала ў вобраз сваіх герояў. Яна была духоўна багатым чалавекам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031