Знайсці
02.05.2015 / 13:133РусŁacБел

Пажар у чарнобыльскай зоне Украіны цалкам ліквідаваны

Дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных сітуацыях заявіла, што пажар у чарнобыльскай зоне Украіны цалкам ліквідаваны ў 9.00 2 мая.

Падраздзялення Дзяржаўнай службы Украіны па надзвычайных сітуацыях і работнікі лясной гаспадаркі працягнуць назіранне і суцэльнае прачэсванне пажаранебяспечнага раёна. Радыяцыйны фон на месцы пажару цяпер знаходзіцца ў межах нормы і складае ў сярэднім 21 мікрарэнтген у гадзіну (бяспечны ўзровень радыяцыйнага фону — 50 мікрарэнтген у гадзіну). На прамысловай пляцоўцы Чарнобыльскай АЭС — 58 мікрарэнтген у гадзіну. У зоне адчужэння — у сярэднім 22 мікрарэнтген у гадзіну.

Як паведамлялася, лясны пажар узнік 28 красавіка на тэрыторыі комплексу лясной гаспадаркі «Чарнобыльская пушча» ў зоне адчужэння. Да гашэння пажару прыцягнулі 51 адзінку тэхнікі і 305 чалавек. Прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк назваў лясны пажар у Чарнобыльскай зоне адчужэння самым моцным з 1992 года.

МУС Украіны адкрыла крымінальную справу па факце пажару ў зоне адчужэння вакол ЧАЭС.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031