Знайсці
01.05.2015 / 20:2960РусŁacБел

У Глыбокім да 1 Мая паставілі «ідэалагічна правільны» помнік

Калі пачынаць загінаць пальцы і лічыць, то ў Глыбокім, аказваецца, са два дзясяткі помнікаў і скульптурных кампазіцый. Засталося яшчэ два з трох некалі помнікаў Леніну, ёсць Дзяржынскі (насупраць калоніі), Езус і самарыцянка, помнік барону Мюнхгаўзену, Алея Славы…

Да 1 Мая Глыбокае папоўнілася яшчэ адной скульптурай — рабочага з сярпом і молатам. Усталявалі яе насупраць хлебазавода, а можна сказаць, што і насупраць малочна-кансервавага камбіната. То бок паміж двума прадпрыемствамі. Скульптуру прыцягнулі з бліжэйшай вёскі Зарубіна, дзе яна стаяла насупраць канторы калгаса.

Калгас даўно зліквідавалі, то й скульптура сталася вёсцы не патрэбнай.

Прычым тут ідэалогія? Проста, такія «помнікі» ва Украіне, ды і ў краінах былога сацлагеру, на заканадаўчым узроўні, альбо даўно дэмантавалі ці цяпер дэмантуюць. А ў нас яшчэ пакуль ставяць!

Уладзімір Скрабатун

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031