Знайсці
04.03.2015 / 14:4711РусŁacБел

Мінскі рэпетытар выйграў суд у Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў

4 сакавіка ў судзе Фрунзенскага раёна вынесена рашэнне па справе мінскага рэпетытара Аляксея Васілеўскага. Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў запатрабаваў спагнаць з яго штраф за парушэнне аўтарскіх правоў — публікацыю ў інтэрнэце рашэння задач рэпетыцыйнага тэставання. Аднак суд не ўгледзеў парушэнняў у дзеяннях адказчыка. 

Аляксей Васілеўскі ўжо некалькі гадоў аказвае паслугі рэпетытара па фізіцы і матэматыцы. Апрача асноўнай падрыхтоўкі сваіх вучняў ён таксама выкладвае ў інтэрнэт рашэнне задач, рэкамендацыі, як правільна праходзіць тэставанне. 

Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў (РІКВ), які праводзіць тэставанне, не задавальняе, што ў інтэрнэце паяўляюцца прыклады задач з тэста, а таксама іх рашэнне. Прадстаўнікі інстытута патрабавалі аштрафаваць мінскага рэпетытара па арт. 9.21 КоАП (незаконнае распаўсюджванне ці іншае незаконнае выкарыстанне аб'ектаў аўтарскага права). 

«Ён робіць гэта з карыслівай мэты — у якасці рэкламы, каб прыцягнуць новых кліентаў», — сцвярджаў прадстаўнік істца. 

Аляксей Васілеўскі, у сваю чаргу, растлумачыў, што выкладвае рашэнні задач бясплатна, каб абітурыенты, у якіх няма магчымасці прайсці платнае рэпетыцыйнае тэставанне, маглі загадзя ўбачыць, што іх чакае на цэнтралізаваным тэставанні.

Адказчык таксама настойваў, што рашэнне задачы не з'яўляецца вытворным творам, як запэўніваў суд ісцец. «Рашыць жа задачу можа любы настаўнік, тут няма ўнікальных метадаў і творчага падыходу», — заявіў Васілеўскі. 

Адміністрацыйны працэс вёў судзя Мікалай Ліпневіч. Ён стаў на бок адказчыка, бо не ўгледзеў у яго дзеяннях парушэння закона. 

Рашэнне суда можа быць абскарджана на працягу 10 дзён. Прадстаўнікі РІКВ заявілі, што будуць падаваць касацыйную скаргу.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930