Знайсці
29.01.2015 / 10:412РусŁacБел

«Барысаў-Арэна» прэтэндуе на міжнароднае званне «Стадыён года»

«Барысаў-Арэна». Фота Томаша Грэгарыца. 

Сайт StadiumDB, прысвечаны спартовым стадыёнам і арэнам, намінаваў беларускі стадыён «Барысаў-Арэна» на званне «Стадыён года».

Стадыён года — гэта штогадовы конкурс, які ладзіць сайт StadiumDB. На права звацца cтадыёнам года прэтэндуюць збудаванні, уведзеныя ў эксплуатацыю ў 2014 годзе.

Кожны намінаваны стадыён можа атрымаць два прызы.

Па-першае, гэта прыз кампетэнтнага журы, якое складаецца з Боба ван Бебера (архітэктара стадыёна Soccer City у ПАР, месца фінала Кубка свету — 2010), Майка Бэла (архітэктара стадыёна Mbombela у ПАР), Джона Бонцінка (Ghelamco Arena ў Бельгіі), Бруна Кампаса (стадыён Mineirao), Браяна Ро (стадыён Aviva ў Дубліне) і румынскага архітэктара Шэрбана Ціганаша (Dico si Tiganas).

Таксама стадыён можа атрымаць прыз глядацкіх сімпатый. Любы мае права прагаласаваць за пяць самых цікавых стадыёнаў на старонцы конкурса.

«Барысаў-Арэна» — першы беларускі стадыён, які намінуецца на званне «Стадыён года».

Ён быў спраектаваны славенскай кампаніяй OFIS Arhitekti і стаў хатнім стадыёнам клуба БАТЭ. «Барысаў-Арэна» змяшчае 13 тысяч чалавек.

Усяго ў спаборніцтве ўдзельнічаюць 32 стадыёны з усяго свету.

Кірыла Хілько

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031