Знайсці
11.12.2014 / 16:043РусŁacБел

МУС Беларусі папярэджвае: У Расіі 105 тысяч аўто крадзеныя — іх могуць прадаваць беларусам

Па падробленых дакументах.

 Як паведамілі ў МУС, беларусаў усё часцей ашукваюць пры пакупцы аўтамабіляў у Расіі. Прадаўцы часта просяць у пакупніка пакінуць копію пашпарта, а праз нейкі час перадаюць нібыта аформленыя дамову куплі-продажу і дакументы на машыну.

А пасля высвятляецца, што дакументы падробленыя, а аўто знаходзіцца ў вышуку — крадзенае.

Да прыкладу, адзін з беларусаў паехаў у Маскву па «БМВ Х5», які выбраў яшчэ праз інтэрнэт. Калі сустрэўся з прадаўцом, той папрасіў беларуса пачакаць, пакуль ён з’ездзіць і сам аформіць дакументы. Канечне, запісаў яго звесткі. А калі ўжо беларус ставіў машыну на ўлік у ДАІ, выявілася, што яна знаходзіцца ў вышуку. А звесткі былога ўладальніка ў дакументах былі выдуманымі.

Іншы беларус паехаў у Расію па «Лексус». Калі прыгнаў у Беларусь, даведаўся, што аўто таксама крадзенае. Машыну канфіскавалі.

У МУС адзначаюць, што сёлета ў Расіі ў вышук абвясцілі 105 тысяч аўтамабіляў. Не выключана, што частку машын пад выглядам легальных могуць прадаць і беларусам. І раяць непасрэдна прысутнічаць пры афармленні дакументаў.

КМ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера