Знайсці
03.12.2014 / 14:16РусŁacБел

У дзвюх рускіх школах Вільні праходзяць вобшукі

Супрацоўнікі правааховы Літвы праводзяць ператрус у сталічнай гімназіі імя Васілія Качалава і сярэдняй школе імя Соф'і Кавалеўскай.

Ператрусы праводзяцца ў рамках расследавання арганізацыі паездак вучняў гэтых школ у ваенізаваныя лагеры ў Расіі.

Галоўны пракурор Віленскай акруговай пракуратуры Рамуціс Янцявічус сказаў, падазрэнні пакуль нікому не прад'яўленыя, затрыманых таксама няма. Па словах пракурора, правядзенню ўрокаў у школах ператрусы не перашкодзілі.

Прадстаўнік Дэпартамента дзяржбяспекі Літвы сказаў, каментароў на гэтую тэму не будзе.

Гімназія імя Качалава і сярэдняя школа імя Соф'і Кавалеўскай патрапілі ў поле зроку праваахоўных органаў пасля з'яўлення інфармацыі аб тым, што школьнікі гэтых адукацыйных устаноў ездзяць у арганізуюцца Расіяй ваенізаваныя лагеры.

Генпракуратура ў кастрычніку пачала дасудовае расследаванне адносна магчымага аказання дапамогі іншай дзяржаве, што дзейнічае супраць Літоўскай Рэспублікі.

Delfi.lt

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера