Знайсці
02.12.2014 / 16:182РусŁacБел

Новая беларуская кандытарская фабрыка «Салодкая краіна» паставіла ў гандлёвую сетку першыя 50 тон прадукцыі

Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення каардынацыі і развіцця алкагольнай, крухмала-патачнай і кандытарскай галінаў дзяржканцэрна «Белдзяржхарчпрам» Ірына Кандратава.

Паводле яе слоў, вытворчую магутнасць фабрыкі складаюць 1300 тон у год пры працы ў адну змену, і 2700 тон — у дзве змены. 

Інвестыцыйны праект рэалізуецца ў межах праграмы імпартазамяшчэння — фабрыка вырабляе глазіраваныя і неглазіраваныя бісквітныя рулеты і мінірулеты з рознымі начынкамі, бісквітныя пірожныя. Раней гэтая прадукцыя пастаўлялася ў Беларусь з Расіі, Украіны і Польшчы. Праект рэалізаваны за кошт крэдытных рэсурсаў ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь». 

Большая частка абсталявання на фабрыку дастаўлена з Аўстрыі, Даніі, Германіі, Італіі, Шатландыі. Вырабам глазіровачнай лініі займаліся англійскія партнёры. 

Плануецца, што 70% прысмакаў будзе пастаўляцца на айчынны рынак, а 30% за мяжу.

Фабрыка пачала працу ў верасні 2014 у Аршанскім раёне.

Ірына Турчына, БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031