Знайсці
26.11.2014 / 22:538РусŁacБел

Вынайдзены жаночы лак супраць клубнага гвалту

фотаздымак з twitter.com

Не толькі Віктару Марціновічу не падабаецца сэкс у клубах — перадусім з непажаданым сэксам падчас вечарынак змагаюцца дзяўчаты. Бо гэта нам падсоўваюць бясплатныя напоі мужчыны ў добрых касцюмах. Камусьці можа не пашанцаваць і акрамя некарыснай сумесі энергетычнага напою і гарэлкі на дне кактэйлю можа хутка растварыцца гэтак званая «таблетка гвалту».

У ЗША чацвёра студэнтаў вырабілі лак для пазногцяў, які здольны змяняць свой колер, калі ў напой патэнцыйнай ахвяры дададзена якое-небудзь рэчыва, напрыклад, наркотык або снатворнае. Інавацыйны праект называецца «Undercover Colors».

Стваральнікі праекту,фотаздымак з twitter.com

Калі лак для пазногцяў на апушчаным у шклянку пальцы мяняе колер — значыць, вас хочуць адурманіць, тлумачаць вынаходнікі.

«З нашым лакам любая жанчына зможа адчуваць сябе ў бяспецы, проста памяшаўшы свой напой пальцам. Калі лак зменіць свой колер, яна будзе ведаць, што нешта не так», — гаворыцца ў тлумачэнні студэнтаў на старонцы ў Facebook.

Пакуль вытворчасць гэтага лаку знаходзіцца ў стадыі даследавання і распрацоўкі.

Але будзем спадзявацца, што ў найбліжэйшы час лак з'явіцца ў продажы і ў Беларусі.

Вета Берман

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031