Знайсці
23.11.2014 / 21:165РусŁacБел

Пад Пінскам паставілі крыж у гонар паўстанцаў Каліноўскага ФОТА

Невядомыя паставілі крыж на месцы пахаваньня ўдзельнікаў вызвольнага паўстання 1863-64 гадоў у вёсцы Бакінічы.

Паўстанцы загінулі летам 1863 падчас рэйду па Палессі Рамуальда Траўгута.

Раней крыж быў драўляны, ёсць нават фотаздымак, зроблены ў пачатку 20-га стагоддзя, але ў 1944 году ўсю вёску знішчылі нацысты. Пра гэта распавядае пінскі краязнаўца Эдвард Злобін.

- У 1944 годзе яе цалкам спалілі і зараз структура вуліц зусім змянілася, але засталося месца, дзе размяшчаліся радавыя могілкі, дзе калісьці стаяла капліца. Побач на гэтых жа могілках, ёсць такі стары фотаздымак, была магіла паўстанцаў. У гэтым годзе на радавых могілках, дзе знаходзіліся пахаванні паўстанцаў 1863 года, ініцыятыўная група паставіла вялікі металічны крыж, — распавёў ён.

Па словах мясцовых жыхароў, крыж паставіла група невядомых людзей яшчэ ў жніўні. Яны не прадстаўляліся, ўсё зрабілі хутка, а месца пахавання ведалі дакладна.

Радыё «Рацыя»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера