Знайсці
17.11.2014 / 19:454РусŁacБел

Лукашэнка спартоўцам: Выйшлі на пляцоўку — паказвайце вынік

Кіраўнік Беларусі 17 лістапада ў час даклада аб мерах дзяржаўнай падтрымкі арганізацый фізічнай культуры і спорту запатрабаваў зрабіць больш жорсткім дзяржаўнае фінансаванне спартыўнай галіны.

«На жаль, як мне дакладваюць, не ўсе арганізацыі гатовы працаваць на перспектыву, а лічаць за лепшае жыць адным днём. Такія ўтрыманскія настроі будуць спыняцца жорсткім чынам аж да спынення дзяржаўнай падтрымкі і спагнання ўсіх атрыманых сум»,— падкрэсліў Лукашэнка.

«Мне часта гавораць: «Калі мы цяпер не акажам падтрымку таму ці іншаму клубу, ён загіне, гэты спорт заглухне». - Няхай гіне і няхай глухне. Публічна вам аб гэтым гавару. Нам «аматарства», як кажуць у Беларусі, не трэба фінансаваць. Таму, калі яны выйшлі на спартыўную пляцоўку, гэта больш за ўсё датычыцца спартсменаў гульнявых відаў спорту, дык няхай выдаюць вынік.

І не проста вынік: яны павінны ствараць настрой у грамадстве, прыносіць славу дзяржаве, узнімаць імідж дзяржавы. Вось каго мы павінны падтрымліваць і заахвочваць, і яшчэ дзяцей, таму што без іх вялікіх не будзе».

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў выразных адказаў на пытанні: як сёння працуе ўказ прэзідэнта, ці ўдалося дабіцца вырашэння пастаўленых задач і якія меры прымаюцца ў адносінах да арганізацый, якія не выконваюць гэты дакумент. Кіраўнік дзяржавы лічыць неабходным ацаніць агульную карціну дзяржаўнай падтрымкі спартыўных арганізацый і яе мэтавага выкарыстання.

«Асабліва хачу вылучыць пытанні атрымання спартыўнымі арганізацыямі сродкаў з міжнародных і замежных крыніц. На якія мэты яны выдзяляюцца і на што рэальна выкарыстоўваюцца? Як вы ведаеце, да апошняга часу гэтыя сродкі вызваляліся ад падаткаабкладання, але я даў указанне спыніць такую практыку — падаткі трэба плаціць усім. Пара навесці і тут парадак. Як мне далажылі, ён ужо наводзіцца».

Аліна Грышкевіч, БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031