Знайсці
15.11.2014 / 13:217РусŁacБел

Маці Джона Макейна — 102 гады ФОТА

Маці амерыканскага сенатара, былога кандыдата ў прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі Джона Макейна — 102 гады. 

Мужам Рабэрты Макейн быў адмірал Макейн, а адзін з сыноў стаў вядомым палітыкам. Праўда, гэта адбылося толькі пасля таго, як ён правёў амаль шэсць гадоў у палоне падчас В'етнамскай вайны.

Макейны па мужчынскай лініі — усе афіцэры.

Цікава, што сястра-блізнятка Рабэрты пражыла 99 гадоў. Тата пражыў 95, а маці — 87. Так што ўвесь яе род схільны да доўгажыхарства.

Сакрэт доўгажыхарства? Кансерватыўны лад жыцця, а яшчэ: «Дзеці былі для мяне заўжды не цяжарам, а радасцю», — казала спадарыня Макейн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера