Знайсці
12.11.2014 / 20:5715РусŁacБел

У Кракаве з'явіліся «зялёныя чалавечкі»

Як паведамляюць польскія СМІ, група невядомых людзей з крыкамі «Мы зялёныя чалавечкі» сарвала акцыю ў падтрымку Украіны ў Кракаве.

Акцыя ў падтрымку Украіны, арганізавана выданнем Gazeta Polska, была сарваная некалькімі дзясяткамі людзей у масках. Некаторыя з іх былі загорнуты ў сцягі непрызнанай Данецкай народнай рэспублікі, на іх вопратцы былі георгіеўскія стужкі. Яны скандавалі: «Мы зялёныя чалавечкі». Акрамя гэтага, яны пагражалі прысутным «Іскандэрамі» — расійскімі ракетнымі комплексамі.

Адказнасць за напад на сябе ўзяла ўльтраправая арганізацыя «Лагер Вялікай Польшчы». На іх сайце можна сустрэць згадкі пра іншыя «антыбандэраўскія» акцыі, арганізаванымі імі. Па іншых паведамленнях, да нападнікаў далучыліся і прадстаўнікі «Самаабароны».

«Газета Польска» традыцыйна падтрымлівае польскую партыю «Права і справядлівасць», якую ўзначальвае Яраслаў Качыньскі.

tvrain.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031