Знайсці
10.11.2014 / 19:23РусŁacБел

Стаўка ПДВ у 2015 павышацца не будзе

Запэўніў прэм'ер Мясніковіч.

Прагнозныя дакументы, унесеныя на разгляд прэзідэнта, не прадугледжваюць павелічэння стаўкі падатку на дадатковую вартасць у 2015 годзе, паведаміў 10 лістапада прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч, выступаючы ў палаце прадстаўнікоў. 

Ён нагадаў, што падчас распрацоўкі прагнозных дакументаў атрымала шырокі рэзананс пытанне аб магчымым павелічэнні стаўкі падатку на дадатковую вартасць. 

«Актыўна дыскусавалася пытанне аб змене ставак ПДВ (з 18 да 20%. — БелаПАН.) і падатку на прыбытак з 18 да 15%. Калі б гэтыя рашэнні былі прынятыя, гэта палепшыла б стан плацежнага балансу і садзейнічала скарачэнню імпарту»,

— сказаў Мясніковіч. 

Акрамя таго, мяркуе ён, зніжэнне стаўкі падатку на прыбытак «віталася б нацыянальнымі і замежнымі інвестарамі». Разам з тым, дадаў прэм'ер, у прамыслоўцаў выклікаў занепакоенасць той факт, што рост стаўкі ПДВ мог бы павялічыць патрэбу прадпрыемстваў у абаротных сродках.

«Дакументы, унесеныя кіраўніку дзяржавы, не прадугледжваюць павелічэння стаўкі падатку на дададзены кошт, бо кансенсус па гэтым пытанні не быў дасягнуты»,

— дадаў Мясніковіч.

Дзмітрый Заяц, БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031